А шчасце было побач (спорт)
Банальная і зацяганая фраза, але менавіта яна прыйшла ў галаву пасля матча гандбольнай Лігі чэмпіёнаў паміж мінскім «Дынама» і швейцарскім «Кадэтэнам» з Шафхаузэна.
Нашы прайгралі 31:32 (першы тайм — 14:16).Беларускія гандбалісты ў пачатку гульні нават вялі +3 (6:3), але швейцарцы з някепскім дэсантам з легіянераў з Чэхіі, Славакіі, Сербіі, Румыніі, Эстоніі ды Літвы паступова пераламалі хаду гульні на свой бок (6:5, 7:5, 7:6, 7:7, 7:8).
У другім тайме падапечныя Пятра Грахоўца нават павялі з розніцай у тры мячы (14:17, 20:23).
Беларусы здолелі ў сярэдзіне другога тайма зраўняць лік — 24:24.Але атрымалі тры мячы ў адказ, і цяпер мары заўзятараў і журналістаў былі хіба пра нічыю, якая тады падавалася за шчасце.
Самымі драматычнымі сталі апошнія хвіліны гульні.Гадаванцы Сяргея Бябешкі лік зраўнялі — 31:31, атрымалі мяч у адказ — 31:32, Бябешка ўзяў
Швейцарскі клуб радаваўся пасля фінальнага свістка, ну калі не як пасля перамогі ў Лізе чэмпіёнаў, то прынамсі, як пасля выхаду клуба ў
Паспрыяла перамозе гасцей і выдатная гульня эстонца Майта Патрайла, што ў другім тайме закінуў сем мячоў са сваіх васьмі, а таксама галкіпера Б’ёрквіна Густафсана, што здалёк фрызурай нагадваў баварскага украінца (ці ўкраінскага баварца?) Анатоля Тымашчука.
Сёння «Чэхаўскія мядзведзі» выйгралі ў гасцях у «Піка» — 29:22, а ў суботу «Вальядалід» і «Ольбарг» згулялі ўнічыю 33:33.
Групавы этап. Група «С»:
Вальядалід (Іспанія) — 10 (6 гульняў), Чэхаўскія мядзведзі — 10 (6), Пік (Венгрыя) — 6 (6), Ольбарг (Данія) — 4 (6), Кадэтэн (Швейцарыя) — 3 (5),
У нас у актыве толькі адна перамога (над «Пікам») і чатыры паразы. Прычым тры з іх — дома: ад «Вальядаліда», «Мядзведзяў» і «Кадэтэна»,
Цяпер «Дынама» давядзецца правесці тры гульні ў гасцях.4 снежня супраць «Піка», 9 лютага з «Кадэтэнам» і 19 лютага — з «Вальядалідам».
27 лютага гульня ў Мінску з «Ольбаргам». Завершыць групавы турнір «Дынама» матчам у гасцях з «Чэхаўскімі мядзвезямі» (3 сакавіка).
У
***
Мінск, 28 лістапада. Палац спорта. 2 700 гледачоў (змяшчальнасць — 3 200).
Склад «Дынама»: Валянцін Кашавы (Эгідыус Пяткявічус), Віталь Кажанеўскі — 2, Дзяніс Рутэнка — 3, Максім Бабічаў — 3, Сяргей Шыловіч — 2, Барыс Пухоўскі — 3, Віктар Каваленка — 1, Рэмігіус Чэпуліс — 4, Павел Ацьман — 7, Сяргей Ануфрыенка — 5, Аляксандр Цітоў — 1.
Найлепшым у швейцарцаў быў Ян Філіп, які закінуў 11 мячоў, Майт Патрайл — 8.
АГ