А.Касціцын закінуў 8-ю шайбу ў сезоне і прызнаны 1-й зоркай + відэа
Беларускі форвард закінуў першую шайбу каманды ў матчы (на
каэфіцыент карыснасці +4, сярэдняя працягласць знаходжання на пляцоўцы 15:29.
Ягоны "Манрэаль" займае 3-е месца ва Усходняй канферэнцыі.
***
«Нэшвіл», за які выступае малодшы брат Андрэя Сяргей Касціцын, прайграў сёння па булітах
Усяго ў яго на рахунку 3 бамбардзірскія балы ў 15 матчах (2+1), каэфіцыент карыснасці мінус 5, сярэдняя працягласць знаходжання на пляцоўцы 10:41 — найменшая сярод асноўных гульцоў клуба.
«Дэтройт» Руслана Салея прайграў у гасцях «Атланце» — 1:5 (1:2, 0:2, 0:1). Беларускі абаронца правёў на пляцоўцы 18 хвілін 18 секундаў. Усяго ж у Салея 5 бамбардзірскіх балаў (0+5) у 19 матчах, каэфіцыент карыснасці+3, сярэдні час знаходжання на пляцоўцы 18:30.
«Таронта» Міхаіла Грабоўскага сёння ноччу не гуляў. У Міхаіла на сёння, як і ў Андрэя Касціцына, — 16 бамбардзірскіх балаў (5+11), каэфіцыент карыснасці +4, сярэдні час на пляцоўцы 18:06.
nn.by