Бернд Штанге: «Я моцна не задаволены Глебам»
Фота champ.by |
Напярэдадні таварыскага матчу са зборнай Амана, які пройдзе 17 лістапада, галоўны трэнер нацыянальнай дружыны Бернд Штанге падзяліўся пра набалелае, у тым ліку і пра кандыцыі Аляксандра Глеба і яго праблемы з фізічнай формай.
«Я незадаволены Сашам Глебам. Сёлета мы правялі дзесяць матчаў, Глеб быў задзейнічаны толькі ў чатырох з іх. І штораз ён прыязджаў у зборную не ў лепшым фізічным стане. Нядаўна ў інтэрв’ю Саша распавёў пра сваю траўму, што стала прычынай чарговай яго адсутнасці. Добра, рознага роду пашкоджанні — гэта футбольная паўсядзённасць.
Але хочацца спытаць: чаму Глеб ўвесь час лечыцца, што няправільнага адбываецца ў ягоным жыцці? Я вельмі засмучаны.У нас ёсць канцэпцыя, зыходзячы з якой, мы абапіраемся на гульцоў накшталт Глеба і Кутузава. І калі яны адсутнічаюць, усё ламаецца. Вось, у прынцыпе, асноўная прычына, па якой мы з Харальдам Ірмшэрам паехалі ў Бірмінгем. Думаю, усе пагодзяцца, што каманда Алекса Макліша [„Бірмінгем Сіці“ — НН ] па сваім узроўні недацягвае да „Арсенала“ або „Барселоны“ [каманды, за якія гуляў у
Наогул, Макліш лічыць Глеба выдатным гульцом. Мабыць, па свайму класу, вядомасці, ён найлепшы футбаліст „Бірмінгема“. Макліш сказаў, што зразумее Сашу, калі той будзе рабіць абрэзкі або прайграваць барацьбу. У футболе здараюцца няўдалыя матчы. Але адсутнасць нармальнай фізічнай формы яму незразумелая.
Трэнер „Бірмінгема“ выразна сказаў, што Саша не будзе гуляць у яго камандзе, пакуль не набярэ нармальных кандыцый.З Маклішам мы размаўлялі недзе паўтары гадзіны. Прыйшлі да агульнай высновы, прынялі некаторыя рашэнні наконт трэніровак Глеба. І зборная, і „Бірмінгем“ зацікаўлены ў тым, каб Глеб вярнуўся на ранейшы ўзровень. А пакуль атрымліваецца так, што ён не здольны дапамагчы ні нам, ні камандзе Макліша [пасля 13 тураў прэм’
Ведаеце, я доўга думаў, ці варта выносіць маё меркаванне ўсёй грамадскасці. Усё ж у мяне ёсць прынцып — не крытыкаваць гульцоў на людзях.
Але для Аляксандра надышла пара зрабіць выключэнне.Так, ёсць траўмы, такое бывае. Але Глеб — прафесіянал, праца якога ў тым ліку складаецца ў хуткім аднаўленні. А Саша ўжо вельмі доўга не можа нармалізаваць свой стан. Мяне зусім не цікавіць пазафутбольнае жыццё Глеба. Мяне турбуе толькі яго гульня.
Я адмаўляюся разумець футбаліста такога высокага ўзроўню, які некалькі сезонаў не можа вырашыць свае праблемы са здароўем.На мае заўвагі Глеб адказвае традыцыйна: „Паспрабую зрабіць усё, каб адрадзіцца“. І ведаеце ў чым справа? Глеба крытыкавалі Гвардыёла, Грос, Макліш, Штанге [першыя два — трэнеры „Барселоны“ і „Штутгарта“, пад кіраўніцтвам якіх Глеб гуляў у сезоназ 2008–2009 і 2009–2010 гадоў — НН]. Не самыя, напэўна, дрэнныя трэнеры. Ну, трэба ж нешта рабіць!
Нядаўна мы параўналі паказчыкі яго індывідуальных дзеянняў у матчах за „Арсенал“ [2005–2008] і гульнях зборнай супраць французаў і румынаў.
Розніца шакуючая.Увогуле, час заканчваць з крытыкай і сумеснымі намаганнямі з самім Глебам і Маклішам шукаць шляхі выйсця з наяўнай сітуацыі.Спадзяюся, Саша зробіць высновы», — цытуе словы Штанге goals.by са спасылкай на газету «Всё о футболе».