БАТЭ стаў сяміразовым чэмпіёнам Беларусі па футболе
Бабруйчанін Лебедзеў на
«Шахцёр» прайграў на сваім полі «Нёману» 0:1. Яшчэ ў мінулым туры салігорцы заваявалі срэбра, а сёння развіталіся з тэарэтычнымі шанцамі на золата.
«Нафтан» і «Партызан» — зганялі вясёлую нічыю ў Наваполацку — 4:4,
Але «Партызан» пакідае вышэйшую лігу.Іншыя вынікі:
«Дынама» Мінск — «Дынама» Брэст — 2:0, «Віцебск» — ФК «Мінск» — 1:3, «Дняпро» — «Тарпеда»- 0:1.
Пасля 32 тураў: БАТЭ — 72, Шахцёр — 64, Мінск — 57, Дынама Мінск — 56, Белшына — 45, Нафтан — 44, Дынама Брэст — 43, Дняпро — 40, Віцебск — 32, Нёман — 28,Тарпеда — 25, Партызан — 20.
БАТЭ па колькасці тытулаў (1999, 2002, 2006, 2007, 2008, 2009, 2010) зраўнялася з мінскім «Дынама». Сталічны клуб быў чэмпіёнам краіны ў 1992 г., сезонах 1992/93, 1993/94, 1994/95, 1995, 1997, 2004.
У 1996 г. залатыя медалі чэмпіянату заваёўваў мазырскі МПКЦ, а ў 2000 г. яго рэінкарнацыя — «Славія», у 1998 г. —
БАТЭ быў срэбраным медалістам у 1998 (першы год выступлення ў вышэйшай лізе), 2000, 2003, 2004 гг., бронзавым прызёрам чэмпіянату ў 2001 г. Толькі адзін раз БАТЭ наогул не ўздымаўся на п’едэстал, і было ў 2005 г.
Нагадаем таксама, што сёлета БАТЭ заваявала Суперкубак Беларусі і Кубак, а таксама прабілася ў 1/16 фінала Лігі Еўропы.
33-гадовы Віктар Ганчарэнка тройчы прыводзіў БАТЭ да залатых медалёў (2008, 2009, 2010), і сам у складзе клуба заваёўваў золата ў 1999 і 2002 гг., bymedia.net |
Апошні тур пройдзе 21 лістапада. У ім гуляюць: «Мінск» — «Нафтан», «Нёман» — «Віцебск», БАТЭ — «Шахцёр», «Дынама» Брэст — «Белшына», «Тарпеда» — «Дынама» Мінск, «Партызан» — «Дняпро».
У апошнім туры вырашыцца лёс бронзавых медалёў (а таксама і пуцёўкі ў Лігу Еўропы).
Алег Гардзіенка