Азаранка і Вазняцкі правядуць дабрачынны матч у Мінску
11.11.2010 14:12
—
Новости Спорта
Першая ракетка свету Каралін Вазняцкі і дзясятая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка 19 лістапада згуляюць дабрачынны тэнісны матч у мінскім Палацы спорту.
У праграме — аўтограф-сесія , майстар-клас , паказальны матч і аўкцыён.
Каралін Вазняцкі. |
Грашовыя сродкі, атрыманыя ад правядзення дабрачыннага матчу, паступяць у Рэспубліканскі цэнтр дзіцячай анкалогіі і гематалогіі ў Бараўлянах. Акрамя таго, вядучыя тэнісісткі планеты выставяць на аўкцыён свае ракеткі і камплекты тэніснай экіпіроўкі.
А 17:30 Каралін Вазняцкі і Вікторыя Азаранка правядуць
Квіткі на мерапрыемства паступяць у продаж у найбліжэйшы час, іх кошт — ад 20 тыс.
Падзяліцца навіной:
БЕЛТА
БЕЛТА