Футбол. «Кубак Садружнасці» пройдзе ў Пецярбургу
Як паведамілі карэспандэнту «Прессбола» ў Расійскім футбольным саюзе, чарговы,
Спаборніцтвы пройдуць у ранейшым фармаце: 16 камандаў будуць падзеленыя на чатыры групы, яны згуляюць аднакругавы турнір, па выніках якога па два найлепшыя клубы выйдуць у чвэрцьфінал.
***
Беларускі прадстаўнік на Кубку яшчэ не вызначаны. На залатыя медалі нацыянальнага першынства прэтэндуюць БАТЭ і «Шахцёр» (да канца чэмпіянату засталіся два туры — Барысаў апярэджвае Салігорск на 6 пунктаў).
Але не выключана, што БАТЭ (калі стане чэмпіёнам) адмовіцца, як летась, ад удзелу ў студзенскім турніры з прычыны шчыльнага графіка — клуб завершыць футбольны сезон толькі 15 снежня (матчам з AZ), а ў другой палове лютага ўжо згуляе ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы.
У студзені 2010 г. на Кубку чэмпіёнаў Садружнасці і Балтыі Беларусь прадстаўляў бронзавы прызёр чэмпіянату — 2009 магілёўскі «Дняпро» — і БАТЭ, і срэбнае тады мінскае «Дынама» ад удзелу ў турніры адмовіліся.
nn.by