Галкіпер «Шэрыфа» ў матчы з БАТЭ зламаў руку

Источник материала:  
05.11.2010 09:44 — Новости Спорта

Балгарскі варатар «Шэрыфа» Уладзіслаў Стаянаў у другім тайме матчу 4-га тура групавога раунда Лігі Еўропы БАТЭ - «Шэрыф» зламаў руку.

Выбіваючы на 58-й хвіліне мяч кулаком з штрафной пасля адной з атак барысаўчан, галкіпер няўдала прызямліўся і атрымаў пералом тыльнай косці рукі, паведамляе goals.by.

Замест яго выйшаў 19-гадовы Дзмітрый Стажыла і прапусціў два галы.

Нагадаем, што БАТЭ выйграў 3:1 і, у тым ліку дзякуючы перамозе кіеўскага "Дынама" над AZ выйшаў, за два туры да фінішу, у 1/16 фіналу Кубка Еўропы.

Лёсаванне плей-оф пройдзе 17 снежня, матчы гэтай стадыі - 17 і 24 лютага.
Падзяліцца навіной: 
АГ

←Футболисты БАТЭ сразу после победы не успели осознать свой успех - В.Гончаренко

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика