Рэнан Брэсан: Важна заняць першае месца ў групе
«На нейкім адрэзку „Шэрыф“ выглядаў лепш. Але мы забілі другі гол, і ўсё ўстала на свае месцы. Лічу, лік заканамерны. Дома заўсёды лягчэй гуляць. Хоць гэта і не наша поле, аднак еўракубкі мы праводзім на ім. У дадатак была выдатная падтрымка заўзятараў.
(…)
Дзень нараджэння перад гульнёй не святкаваў, але хлопцы павіншавалі. Вось пасля гульні адзначылі і яшчэ будзем адзначаць. Можа быць,
Памятаю, у Сасноўскага таксама быў дзень нараджэння ў дзень матчу, у той раз мы таксама выйгралі. Мне нават тата ўчора смс напісаў, у якім павіншаваў мяне і пажадаў забіць гол.
Для нас важна заняць першае месца ў групе, у астатніх гульнях будзем настройвацца толькі на перамогі.16 ачкоў? А чаму б і не! Вядома, цяжка казаць напэўна, але пастараемся прыкласці намаганні для такога выніку», — запэўніў Рэнан Брэсан.
2 снежня ў Мінску БАТЭ згуляе з кіеўскім «Дынама». Фактычна ў гэтым матчы будзе рашацца, хто зойме першае месца ў групе.
goals.by