Данецкі "Шахцёр" пакараў "Арсенал", а "Спартак" разгромлены ў Лондане

Источник материала:  

Ліга чэмпіёнаў

У 1/8 фіналу выйшлі "Рэал", "Баварыя" і "Чэлсі"

У сераду адбыліся восем матчаў футбольнай лігі чэмпіёнаў у групах "E", "F", "G" і "H".

Адным з самых інтрыгуючых паядынкаў стаў матч у групе "G" паміж італьянскім "Міланам" і іспанскім "Рэалам". Італьянцы выйгравалі 2:1 да апошняй хвіліны матча, але "Рэал" ёсць "Рэал". На апошніх секундах (на чацвёртай дабаўленай хвіліне) "вяршковыя" ўмудрыліся зраўняць лік! І з 10 ачкамі аформілі выхад у 1/8 фіналу. Адметна, што форвард "Мілана" Філіпа Індзагі, які забіў абодва галы ў вароты "Рэала", абнавіў спіс выніковасці, абагнаўшы па гэтым паказчыку Рауля. За што быў удастоены абдымкаў трэнера "Рэала" Жазэ Маўрынью.

"Я ведаю, што Маўрынью мяне паважае. Летась, калі ён працаваў у "Інтэры", здзівіў тым, што дачакаўся мяне ў раздзявальні, каб папрасіць футболку. Такі ўчынак сведчыць пра многае. Я быў вельмі рады, калі ўчора ён мяне абняў", — цытуе Філіпа Індзагі афіцыйны сайт УЕФА.

У другім матчы групы французскі "Асер" вырваў перамогу ў галандскага "Аякса" — 2:1 і набраў першыя тры ачкі ў групе.

У групе "F" "Чэлсі" зноў быў мацней за маскоўскі "Спартак", дакладней, проста яго разграміў — 4:1. Расійскі клуб зноў хапіла толькі на адзін тайм — пасля першай паловы гульні лік быў нічыйны — 0:0. "Чэлсі", на рахунку якога 12 ачкоў, аформіў выхад у 1/8 фіналу. У другім матчы групы французскі "Марсэль" разграміў у гасцях славацкую "Жыліну" з зусім непрыстойным лікам — 7:0.

"Чэлсі" зноў быў мацней за маскоўскі "Спартак", дакладней, проста яго разграміў — 4:1. Расійскі клуб зноў хапіла толькі на адзін тайм — пасля першай паловы гульні лік быў нічыйны — 0:0. "Чэлсі", на рахунку якога 12 ачкоў, аформіў выхад у 1/8 фіналу. У другім матчы групы французскі "Марсэль" разграміў у гасцях славацкую "Жыліну" з зусім непрыстойным лікам — 7:0.

Яшчэ адзін прадстаўнік постсавецкай прасторы, украінскі "Шахцёр", рэабілітаваўся пасля першага паражэння ад "Арсенала". І на гэты раз пакараў англічан — 2:1, пра што і заявіў Арсен Венгер: "Было 20 хвілін, калі мы дзейнічалі расхлябана. За гэта і паплаціліся. Мы не змаглі аформіць выхад з групы". Маючы роўную колькасць ачкоў з "Арсеналам" (па 9), украінскі клуб мае нядрэнныя шанцы на выхад з групы. У другім матчы групы "H" сербскі "Партызан" саступіў партугальскаму клубу "Брага" — 0:1.

У групе "Е" "Баварыя" разграміла румынскі "Клуж" і з 12 ачкамі аформіла выхад у 1/8. У другім матчы "Рома" рэабілітавалася за сенсацыйнае хатняе паражэнне двухтыднёвай даўнасці і перамагла швейцарскі "Базэль" — 3:2.

"Баварыя" разграміла румынскі "Клуж" і з 12 ачкамі аформіла выхад у 1/8. У другім матчы "Рома" рэабілітавалася за сенсацыйнае хатняе паражэнне двухтыднёвай даўнасці і перамагла швейцарскі "Базэль" — 3:2.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

←Настоящая классика

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика