СПОРТ-ТАЙМ

Источник материала:  
Мінскае "Дынама" ўступіла ў барацьбу за п'едэстал

30-ты тур чэмпіянату Беларусі па футболе аднавіў інтрыгу ў барацьбе за п'едэстал. Дакладней, за яго трэцюю прыступку. ФК "Мінск" саступіў "Белшыне" — 0:2, а сталічныя дынамаўцы перайгралі "Нёман" — 1:0. Цяпер у "Мінска" 54 ачкі, у "Дынама" — 53. Такім чынам, "Дынама" далучаецца да барацьбы за бронзу. Толькі ці такія амбіцыі былі ў клуба ў пачатку сезона? Барысаўскі БАТЭ мог аформіць чэмпіёнства, стаўшы для супернікаў недасягальным, ужо ў 30-м туры. Але ў гасцях у жодзінскага "Тарпеда" чэмпіён згуляў толькі унічыю 1:1. Кандыдат на серабро з Салігорска, дарэчы, аддаваць ачкі аўтсайдару не стаў і разграміў сталічны "Партызан" — 4:0. "Віцебск", дзякуючы перамозе над "Нафтанам" (2:0), засцярогся ад зоны вылету. Брэсцкае "Дынама" і магілёўскі "Днепр" — згулялі ўнічыю — 1:1.

Дынамаўцы прайгралі аднаклубнікам па булітах

Мінскае "Дынама" правяло заключны паядынак хатняй серыі на "Бабруйск-Арэне". Нашы хакеісты сустракаліся з аднаклубнікамі з Рыгі і саступілі ў серыі булітаў — 3:4. Наступны матч пятага лістапада "Дынама" правядзе ў Маскве супраць ЦСКА.

Гандбалісты саступілі расіянам

У Брэсце на пляцоўцы спарткомплексу "Вікторыя" беларуская каманда па гандболе саступіла зборнай Расіі — 32:39. Гэта другое паражэнне беларускай дружыны ў сёлетнім адборачным цыкле кантынентальнага першынства. У другім паядынку 7-й кваліфікацыйнай групы датчане перамаглі зборную Швейцарыі — 36:25. Пасля двух матчаў Расія і Данія маюць па 4 ачкі, Беларусь і Швейцарыя ачкоў не маюць.

Чаркашына з трыма медалямі

1 серабро і 2 бронзы заваявала Любоў Чаркашына на восьмым этапе Гран-пры па мастацкай гімнастыцы, які праходзіў у Берліне. У практыкаванні з абручом гімнастка заняла другое месца, саступіўшы расіянцы Яўгеніі Канаевай. А ў практыкаваннях са скакалкай і стужкай яна стала бронзавым прызёрам. У мнагабор'і па суме практыкаванняў беларуска стала чацвёртай, прапусціўшы наперад расіянак Яўгенію Канаеву, Дар'ю Кандакову і Дар'ю Дзмітрыеву.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

←Бороться и расти

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика