Гладыятар
Фота Reuters. |
Я
го сябры — Фідэль Кастра і Уга Чавес, Эмір Кустурыца і Жазэ Маўрынью, Майк Тайсан і неапалітанскія мафіёзі. Яго ворагі — Джордж Буш і Маргарэт Тэтчэр, прынц Чарльз і Пеле, большасць журналістаў і маралістаў — усе тыя, хто жыве па правілах.Скажы мне, хто твой сябра, і я скажу, хто ты. Ён на сто адсоткаў дрэнны хлопец, што не церпіць кампрамісаў. Ім захапляюцца, яго ненавідзяць, ад яго вар’яцеюць, з яго смяюцца — але нікога ён не можа пакінуць абыякавым. Сёння аднаму з найвялікшых у гісторыі футбалістаў, д’ябальскі геніяльнаму Дыега Марадону спаўняецца 50 гадоў.
Сёння будуць згадваць Руку Боскую, праблемы з наркотыкамі, «Гол стагоддзя», цярністы трэнерскі шлях,
выдатны ўзлёт, імклівае падзенне і, вядома ж, ўваскрашэнне.Учора, напярэдадні юбілею, Марадона разам з дзясяткамі тысяч аргенцінцаў развітаўся з былым прэзідэнтам краіны Нестарам Кіршнерам. На пахаванні быў увесь цвет Лацінскай Амерыкі — лідэры краін, грамадскія дзеячы, спартсмены. І сімвалічна, што менавіта словы Марадоны, а не балівійскага прэзідэнта Эва Маралеса ці, скажам, чылійскага, Себасцьяна Піньеры, абляцелі ўсе сусветныя інфармагенцтвы:
— Аргенціна страціла гэтага байца, гладыятара, які не баяўся адказваць за ўсю краіну. Ён быў чымсьці падобны да Чэ Гевары, якім я захапляюся.А ўсё таму, што казаў ён быццам і не пра Кіршнера зусім, а пра сябе самога. Баец і гладыятар, гатовы ўзяць адказнасць за ўсіх, — гэта і ёсць Марадона! Мінулы чэмпіянат свету — таму пацверджанне.
Не выпадкова Дыега так любіць свайго суайчынніка Чэ Гевару — чалавека, які стаў для ўсяго свету сімвалам нязломнага духу і барацьбы за свабоду.
Яркі і імклівы шлях камандантэ Марадона паўтарыў на футбольным полі, яшчэ пры жыцці стаўшы іконай для мільёнаў.Скончыцца гісторыя Дыега магла гэтак жа рана, як і гісторыя Чэ, але лёсу было заўгодна распарадзіцца інакш. Падняўшыся да нябачаных вышыняў і зваліўшыся затым на самае дно, Марадона здолеў зрабіць немагчымае — выкараскацца і атрымаць другое жыццё.
Як усё ж такі добра, што сёння мы можам казаць пра Марадону не ў мінулым, а ў цяперашнім часе.
З днём нараджэння, дон Дыега! Упэўнены, свайго апошняга слова вы яшчэ не сказалі.
Дзмітрый Зяленаў, Спорт-Экспресс