БАТЭ папрасіў у малдоўскага "Шэрыфа" садавіну і лёд
19.10.2010 14:49
—
Новости Спорта
Барысаўскі БАТЭ выставіў свае патрабаванні па арганізацыі прыбывання ў Ціраспалі, куды каманда прыляціць на матч Лігі Еўропы з мясцовым "Шэрыфам". Сярод іншага ў "райдары" нашага клуба значацца лёд і садавіна. Пра гэта Еўрарадыё распавёў прэс-аташэ малдаван Аляксандр Бабак.
Бабак: "Нічога неардынарнага. Стандартны набор патрабаванняў: фрукты, ручнікі, гарбата, кава, мячы і лёд".
Нагадаем, напярэдадні матча ў Кіеве барысаўчане запатрабавалі 12 кілаграмаў лёду ў кубіках, а таксама і садавіну.
У Малдову БАТЭ прыляціць чартарным рэйсам за дзень да матча, 20 кастрычніка. Футбалісты будуць жыць у трохзоркавым гатэлі "Зімбру" ў Кішынёве.
Дарэчы, на матч БАТЭ супраць “Шэрыфа” паедуць каля 300 заўзятараў з Беларусі. Агулам у Ціраспаль выправяцца тры аўтобусы. Пра гэта Еўрарадыё распавёў старшыня фан-клуба барысаўскай футбольнай каманды Уладзімір Цітавец.
Цітавец: “Каля 300 чалавекаў прыблізна там будзе. Колькі будзе дакладна, складана сказаць. Арганізаваныя тры аўтобусы”.
На 13-тысячным стадыёне "Шэрыфа" беларусам адвялі 700 месцаў. Усяго ж на матчы чакаецца да 10 тысяч чалавек, распавялі ў прэс-службе малдоўскай каманды.
Нагадаем, чарговая гульня групавой стадыі Лігі Еўропы адбудзецца 21 кастрычніка ў Малдове. Пасля двух матчаў БАТЭ з чатырма ачкамі лідзіруе ў сваёй групе.
1. БАТЭ 4
2. Шэрыф 3
3. АЗ 3
4. Дынама (Кіеў) 1