Абвешчаны кошт квіткоў на Алімпіяду ў Лондане
Матчы па пляжным валейболе будуць праходзіць на пляцы Коннай гвардыі ў цэнтры Лондана. |
Самымі дарагімі будуць квіткі на фінал мужчынскіх спаборніцтваў у бегу на 100 метраў: іх можна будзе ўбачыць за 725 фунтаў стэрлінгаў (1 160 даляраў па сённяшнім курсе).
Паглядзець цырымонію адкрыцця можна будзе ў залежнасці ад месца ад 20,12 да 2 012 фунтаў.
Усяго на кваліфікацыйныя і фінальныя турніры па ўсіх 26 алімпійскіх відах спорту будзе прададзена больш за 8 800 000 квіткоў.
75% з іх паступіць у продаж у сакавіку 2011 г., і на сёння цікавасць да іх набыцця афіцыйна пацвердзілі ўжо больш за 1,4 млн чалавек.Пры гэтым законы аб свабодзе гандлю гавораць, што жыхары большасці еўрапейскіх краін змогуць набыць квіткі ў той жа час, як і брытанцы.
Арганізатары Гульняў спадзяюцца, што квіткі будуць даступныя ўсім, але прызнаюць, што, магчыма, не здолеюць стрымаць абяцанне, дадзенае падчас падачы заяўкі, - пра тое, што некаторыя квіткі будуць каштаваць не больш за 15 фунтаў стэрлінгаў (23 даляры), а каля паловы усіх квіткоў - 30 фунтаў ці меней.
Пры гэтым 90% квіткоў будзе каштаваць не больш за 100 фунтаў, дзве траціны - не больш за 50 фунтаў, а 2,5 млн квіткоў - за 20 фунтаў, а то і меней.
Бі-Бі-Сі