Штанге: Не трэба ў паніку ўпадаць
Галоўны трэнер зборная Беларусі па футболе, Бернд Штанге, правёў
![]() |
Каментуючы гульню з камандай Люксембурга, Штанге зазначыў наступнае: «Не трэба ў паніку ўпадаць. Калі мы згулялі з Францыяй і выйгралі, то ўсе нас хвалілі. У аэрапорце сустракалі. А зараз хваля крытыкі. Гэта футбол. Тут адбываецца ўсё». Трэнер беларускай зборнай таксама распавёў, што пасля гульні каманда была разгубленая, настрой адмоўны, аднак на сёння псіхалагічная сітуацыя ў камандзе стабілізавалася.
Прычыны не самага прыемнага выніку Б.Штанге патлумачыў памылкамі ў тактыцы:
«Мы шмат выкарыстоўвалі высокія перадачы. Гэта была нашая памылка.Каманда Люксембурга лёгка з імі спраўлялася. У дадатак, нам не хапала апошняга таленавітага паса».
Гаворачы пра заўтрашнюю гульню з Албаніяй, трэнер беларускай зборнай зазначыў, што беларусы павінны абавязкова перамагаць і ў Мінску, і ў Ціране. «Албанія — стабільная каманда з моцнай абаронай, якую складаюць вялікія і моцныя хлопцы. Але гэтая зборная не настолькі моцная, як Францыя, Румынія і Боснія. Таму я лічу, што мы павінны перамагаць у гульнях з албанцамі», — зазначыў нямецкі спецыяліст.
Штанге таксама паведаміў, што лічыць выступленне беларускай каманды ў адборачным турніры вельмі ўдалым:
«У чатырох гульнях мы прапусцілі толькі адзін мяч. Гэтым вынікам можа ганарыцца любы трэнер. Гэта паказчык моцнай каманды».На перадматчавай
***
Матч Беларусь — Албанія адбудзецца 12 кастрычніка на мінскім стадыёне «Дынама». Прамая трансляцыя на тэлеканале АНТ пачнецца ў 20.30.
Алесь Пілецкі