У
11.10.2010 09:29
—
Новости Спорта
8 кастрычніка ў Брэсце адкрыўся першы ў Беларусі бейсбольна-софтбольны стадыён, які размясціўся побач з ужо дзеючым бейсбольным стадыёнам, Лядовым палацам, легкаатлетычным манежам і Палацам водных відаў спорту.
Новы стадыён можна выкарыстоўваць для правядзення дзіцячых трэніровак, рэспубліканскіх і міжнародных дзіцячых турніраў, размінак дарослых каманд падчас правядзення буйных міжнародных спаборніцтваў і правядзення міжнародных спаборніцтваў па софтболе.
Пасля адкрыцця новай арэны ў Брэсце стартаваў Першы міжнародны турнір па бейсболе на Кубак прадстаўніцтва НАК Беларусі па Брэсцкай вобласці сярод дзяцей 1998 года нараджэння і маладзей. У спаборніцтвах удзельнічалі восем каманд з Беларусі, Расіі, Украіны і Літвы.
Падзяліцца навіной:
Мілана Харытонава, БелаПАН
Мілана Харытонава, БелаПАН