Беларускія баскебалісткі атрымалі 100 тыс. даляраў ад МАК

Источник материала:  
07.10.2010 09:59 — Новости Спорта
Міністр спорту і турызму Алег Качан лічыць удалым выступленне беларускіх баскетбалістак на чэмпіянаце свету ў Чэхіі. «Было шмат цяжкасцей, але яны змаглі ўстаяць у гульнях супраць моцных сапернікаў»,

— адзначыў Качан на ўшанаванні зборнай у Мінспорту 6 кастрычніка.

Міністр асобна спыніўся на перамозе над зборнай Расіі ў чвэрцьфінале. «Гэтая перамога для нас усіх была важная яшчэ і таму, што ў гэты час прэзідэнт сустракаўся з расійскімі СМІ і аб перамозе было аб’яўлена фактычна на ўвесь былы Савецкі Саюз», — сказаў Качан.

Паводле слоў міністра, сам ён у гэты час знаходзіўся ў прыёмнай прэм’ер-міністра Сідорскага і, калі ўбачыў яго, сказаў: «Сяргей Сяргеевіч, нашы дзяўчаты „зрабілі“ Расію». «Думаю, што пасля гэтай перамогі колькасць аматараў жаночага баскетбола стала значна большай. Мы былі гордыя, усе перажывалі», — адзначыў міністр.

Прайграны Чэхіі паўфінал паказаў, што ў гасцях трэба быць на галаву вышэйшымі за ўсіх, сказаў Качан. «Нам не хапіла крыху, але ўсе бачылі, хто куды свістаў», — падкрэсліў ён.

Гульцам былі ўручаны падзякі міністра і прэміяльныя (каля 14 млн. рублёў кожнай), якія, паводле слоў Качана, дапамогуць «падтрымаць бюджэт і загаіць траўмы».

Памочнік прэзідэнта па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму, першы віцэ-прэзідэнт НАК Ігар Заічкаў паведаміў, што на падрыхтоўку зборнай да Алімпіяды-2012 будзе выдзелена 100 тыс. долараў. Гэтыя грошы з’яўляюцца грантам Міжнароднага алімпійскага камітэта.

Галоўны трэнер зборнай Анатоль Буяльскі адзначыў, што сёлета «пазітыву было нашмат больш, чым негатыву». «Прэтэнзіі будуць прад’яўлены ў рабочым парадку, у пісьмовым выглядзе і ў трох асобніках, інакш мерапрыемства можа зацягнуцца», — з доляй іроніі сказаў Буяльскі.

Ён адзначыў узросшую падтрымку балельшчыкаў і рост іх свядомасці: «Усе разумеюць: як бы ні выступала каманда, яе трэба падтрымліваць увесь час, пакуль яна гуляе, а пасля ўжо можна прад’яўляць прэтэнзіі».

«Я, напэўна, самы шчаслівы чалавек, таму што працую з гэтай камандай. Любіце яе яшчэ больш», — заклікаў Буяльскі.
Падзяліцца навіной: 
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН

←Чемпионка Олимпиады-2008 дисквалифицирована за допинг

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика