Ёсць паўфінал!

Источник материала:  

Услед за футбалістамі нас вельмі парадавалі беларускія дзяўчаты ў прыгожых спаднічках. А менавіта — жаночая зборная Беларусі па баскетболе, якая на чэмпіянаце свету ў Чэхіі стварыла сапраўдную сенсацыю, абыграўшы ў 1/4 фіналу з лікам 70:53 каманду Расіі, аднаго з фаварытаў першынства.

Лепшай у складзе нашых стала Алена Леўчанка — 17 ачкоў. Галоўны трэнер зборнай Анатоль Бульскі пасля гульні не мог знайсці слоў: "Хачу падзякаваць сваім дзяўчатам, якія сёння тварылі гісторыю. Больш у мяне няма слоў", — цытуе Буяльскага афіцыйны сайт ФІБА. Сёння ў паўфінале беларускі згуляюць з пераможцай пары Аўстралія — Чэхія. Перамога над расіянкамі з'яўляецца першай у сустрэчах гэтых каманд паміж сабой, і тым яна каштоўная, што адбылася ў такі патрэбны момант. Хто потым успомніць два вераснёўскія паражэнні дома ў таварыскіх сустрэчах? Так трымаць, дзяўчаты, віншуем і яшчэ мацней балеем за вас!  

Ёсць паўфінал!

←В полуфинале чемпионата мира белорусские баскетболистки встретятся с Чехией

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика