Дрэннае надвор'е паправіў прыгожы футбол!
30 верасня 2010 года беларускія аматары футбола запоўняць надоўга. Чэмпіён краіны барысаўскі БАТЭ ў Лізе Еўропы ўпэўнена перайграў на мінскім стадыёне "Дынама" леташняга чэмпіёна Галандыі, клуб Аз з Алкмаара — 4:1! Такі "мяшэчак" галоў у асноўнай сетцы другога па вартасці клубнага еўрапейскага турніру барысаўчане "адгрузілі" даволі не слабаму суперніку ўпершыню.
Перамогі ў гэтым матчы чакалі многія прыхільнікі беларускага футбола, але што яна адбудзецца такой — меркаваў мала хто. Барысаўчане літаральна ляталі па полі на працягу ўсяго матча, выдатна гулялі ў пас і часта ўзрывалі трыбуны на стадыёне, дэманструючы цудоўную тэхніку. Матч выдаўся шчодрым на пенальці, прычым, на погляд балельшчыкаў, два з іх былі незразумелымі, можа таму і гульцам не ўдалося іх рэалізаваць. Але ў БАТЭ ў той вечар было каму забіваць — Віталь Радзівонаў, Арцём Канцавы, Рэнан Брэсан і Эдгар Аляхновіч чатыры разы ўводзілі ў транс галандскую каманду і выклікалі выбухі радасці на ўсё тым жа стадыёне, і, не сумняваюся, — каля тэлеэкранаў. Напрыканцы матча не сапсаваў настрою беларусам адзіны гол Сігтарсана. Пасля пройгрышу кіўеўскага "Дынама" ў гасцях ціраспальскаму "Шэрыфу" барысаўчане ўзначалілі з чатырма ачкамі групу Е.Вынікі астатніх матчаў:
група А "Лех" — "Зальцбург" — 2:0, "Манчэстэр Сіці" — "Ювентус" — 1:1, група В "Русенборг" — "Арыс" — 2:1, "Атлетыка" — "Баер" — 1:1; група С "Гент" — "Ліль" — 1:1, "Спортынг" — "Леўскі" — 5:0; група D ПАОК — "Дынама" (Заграб) — 1:0, "Вільярэал" — "Бруге" — 2:1; група F ЦСКА (Расія) — "Спарта" — 3:0, "Палерма" — "Лазана" — 1:0; група G; "Хайдук" — "Андэрлехт" — 1:0, "Зеніт" — АЕК — 4:2; група Н "Адэнсе" — "Штутгарт" — 1:2, "Янг Бойз" — "Хетафе" — 2:0; група І "Сампдорыя" — "Дэбрэцен" — 1:0, "Металіст" — ПСВ "Эйндховен" — 0:2; група J "Пары Сэн-Жэрмэн" — "Карпаты" — 2:0, "Барусія" — "Севілья" — 0:1; група К "Сцяуа" — "Напалі" — 3:3, "Утрэхт" — "Ліверпуль" — 0:0; група L "Рапід" — "Бешыкташ" — 1:2, ЦСКА (Балгарыя) — "Порту" — 0:1.