Беларусь у васьмёрцы наймацнейшых каманд планеты
29.09.2010 18:12
—
Новости Спорта
Жаночая зборная Беларусі па баскетболе выйшла ў чвэрцьфінал планетарнага першынства, што гэтымі днямі праходзіць у Чэхіі.
Для працягу барацьбы нашым кроў з носу трэба было выйграваць грэчанак. У абодвух зборных было па адной перамозе над Канадай.
Дзяўчаты Буяльскага аказаліся мацней. Хоць можна сказаць, што атрымаўся матч двух абсалютна роўных каманд. Выніковы лік —
74:70.Самай выніковай у складзе нашых была Алена Леўчанка. На яе рахунку аж 24 пункты. У Насці Верамеенкі — 13, у Таццяны Троінай — 12.
У чвэрцьфінале нашы сустрэнуцца ці з іспанкамі, ці з расіянкамі.
Падзяліцца навіной:
ЗП
ЗП