СПОРТ-ТАЙМ

Источник материала:  

Французскі бар'ер

Пазаўчора ў чэшскай Астраве баскетбалісткі зборнай Беларусі сустракаліся з камандай Францыі і саступілі з лікам 48:58 (8:14, 12:11, 17:11, 11:22). Вельмі няўдалай у беларусак атрымалася апошняя чвэрць матча, калі яны набралі ачкоў у два разы менш, чым саперніцы. Нашы дзяўчаты саступаюць францужанкам трэці раз за два гады — летась двойчы на чэмпіянаце Еўропы ў Латвіі. Самай выніковай у складзе беларусак была Алена Леўчанка (17 ачкоў і 14 падбораў). У іншым матчы кваліфікацыйнай групы Е зборная Аўстраліі разграміла грэчаскіх баскетбалістак з лікам 93:54, а каманда ЗША зборную Канады — 87:46. Учора падапечныя Анатоля Буяльскага сустракаліся з камандай ЗША, а 29 верасня яны згуляюць з грачанкамі. Менавіта апошні матч дасць адказ на пытанне, ці пройдуць нашы спартсменкі ў 1/4 фіналу.

Квіткі на Албанію

Плануецца, што 30 верасня ў касы мінскага стадыёна "Дынама" паступяць у продаж квіткі на матч адборачнага раўнда чэмпіянату Еўропы па футболе-2012 Беларусь — Албанія, які адбудзецца 12 кастрычніка. Кошт квіткоў — ад 15 да 45 тысяч.

"Гомель" вярнуўся ў вышэйшую лігу

За 7 тураў да заканчэння чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд 1 лігі першае месца і пуцёўку ў вышэйшую лігу забяспечылі сабе футбалісты "Гомеля". Пасля перамогі над "Белкардам" з лікам 2:0 у актыве падапечных Алега Кубарава 64 ачкі — гамяльчане сталі недасягальныя для пераследнікаў.

←Жлобинский "Металлург" потерпел первое поражение в открытом чемпионате Беларуси по хоккею

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика