Лукашэнка тры разы на тыдзень трэніруецца з хакейнай камандай

Источник материала:  
27.09.2010 16:50 — Новости Спорта

Лукашэнка тры разы на тыдзень трэніруецца з хакейнай камандай

Галоўны трэнер ХК «Дынама» Мінск Марэк Сікора ў інтэрв’ю чэшскаму парталу hokej.cz распавёў не толькі пра справы хакейныя ў КХЛ, але і пра свой побыт у Мінску

Вы ўжо прызвычаіліся да горада? Як вам жывецца ў Мінску?

-- Мне няма на што скардзіцца. Маё жыллё знаходзіцца прыкладна за 20 хвілінаў хады ад стадыёна. Гэта менавіта тое, што я хацеў. Мы таксама паспелі пагуляць з жонкай па цэнтры горада і наведаць некаторыя славутасці. Насамрэч Мінск – прыгожы, чысты мегаполіс.

-- За беларускім хакеем пільна назірае Аляксандр Лукашэнка. Ён наведвае матчы, выступае за ветэранаў. Вы ўжо мелі магчымасць пазнаёміцца з ім?

-- Пакуль не. Прэзідэнт сапраўды ў літаральным сэнсе жыве хакеем. Тры разы на тыдзень ён трэніруецца са сваёй камандай, з"яўляецца добрым заўзятарам. У нас была запланаваная сумесная акцыя, але тады я, на жаль, захварэў. Больш магчымасці не было...

Падзяліцца навіной: 
championat.ru

←Кондратьев назвал имена игроков, вызванных в молодежную сборную по футболу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика