На
На чэмпіянаце свету па цяжкай атлетыцы, які завяршыўся ў Турцыі 26 верасня, беларускія спартсмены заваявалі пяць медалёў — залаты, два сярэбраныя і два бронзавыя.
У жаночай вагавой катэгорыі да 58 кг Анастасія Новікава атрымала малы сярэбраны медаль у рыўку, малы бронзавы ў штуршку і сярэбраны ў суме дваябор’я. У мужчын у катэгорыі да 85 кг Сяргей Лагун заваяваў «золата» ў штуршку і «бронзу» ў суме дваябор’я (у рыўку ён быў шостым).
Найбольшая колькасць узнагарод, у тым ліку залатых, у штангістаў Кітая (14 залатых, 12 сярэбраных, 6 бронзавых). У першай пяцёрцы па якасці медалёў таксама Расія (9, 8, 8), Казахстан (5, 0, 1), Турцыя (4, 7, 4) і КНДР (3, 4, 3). Беларусь — на восьмым месцы пасля Арменіі і Польшчы (па 3, 1, 3).
У заліку па «вялікіх» медалях перамог Кітай (4, 5, 2), за якім ідуць Расія (3, 3, 2), Казахстан, Польшча (па 2, 0, 0), Турцыя (1, 3, 2), КНДР (1, 0, 2), Арменія (1, 0, 1), Іран (1, 0, 0), Беларусь, Румынія, Украіна (па 0, 1, 1), Германія (0, 1, 0), Дамініканская Рэспубліка, Егіпет і Паўднёвая Карэя (па 0, 0, 1).
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН