ФК

Источник материала:  
27.09.2010 10:46 — Новости Спорта
Чэмпіён Беларусі 2003 года, які летась пакінуў эліту нацыянальнага чэмпіяната, ФК «Гомель» вярнуўся ў вышэйшую лігу. Прычым зрабіў гэта датэрмінова за сем тураў да сканчэння першынства ў першай лізе.

У матчы 23-га тура «Гомель» на сваім полі выйграў у «Белкарда» — 2:0 і зрабіўся недасягальным для канкурэнтаў.

На другое месца, заваёўнік якога ў пераходным матчы згуляе з 11-й камандай вышэйшай лігі, прэтэндуе некалькі клубаў.

Пасля 23-х тураў:

Гомель — 64 (21 перамога, 1 нічыя, 1 параза!), ДСК (Гомель) — 43, Граніт — 40, Сквіч — 39, Баранавічы — 35, Рудзенск — 33, Полацк, Славія — 32, Хімік — 30, Белкард — 27, Хваля — 26, Смаргонь, Верас — 25, Ведрыч-97 — 20, Камунальнік — 19, Ліда — 15.

Падзяліцца навіной: 
АГ

←Минский МАПИД стартует в Кубке УЕФА по мини-футболу матчем с чехами

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика