Спалохаліся перамогі
У атацы адзін з найлепшых гульцоў сустрэчы Павел Ацьман, фота dinamohandball.by |
«Зямля ў ілюмінатары» і «Бяжы, бяжы, хлопец» — такой музыкай сустракаў гледачоў «Палац спорту», паволі запаўняючыся гледачамі. Да аншлагу было далёка. Пратакольныя лічбы зафіксававалі лічбу 2 200 заўзятараў з 3 200 магчымых.
Сёння мінскае «Дынама» стартавала ў групавым турніры гандбольнай Лігі чэмпіёнаў. Супрацьстаяў беларускаму клубу, якому толькі пайшоў трэці год, іспанскі «Вальядалід» —
Характэрны для першага тайма момант быў на
які апроч традыцыйных крычалак пра вернасць камандзе і яе сілу, скандавалі таксама «Прессбол — петух», у такі спосаб не пагаджаючыся з асвятленнем на старонках газеты фанацкага руху і паводзінаў фанаў на стадыёне.
«Панаехала гасцей з іншаземных абласцей» — такую песню паставілі арганізатары ў перапынку матча:)Забягаючы наперад, трэба сказаць, што густ і пачуццё гумару ў тых, хто адказваў за музычнае начынне відовішча, быў выдатны: «Джэнэзіс», «Раксэт» — і «Касіў Ясь канюшыну».
***
А другі тайм быў абсалютна іншым. Нейкі час беларусы гулялі з іспанцамі у такі спосаб: гол яны, гол — мы.
А потым пачалі скарачаць розніцу ў ліку.Дагуляліся да 16:23, а потым пайшлі імкліва скарачаць розніцу мячоў
Спрычыніліся да гэтага промахі кастыльцаў і сэйвы Валянціна Кашавога. На
І тут з дынамікаў грымнула музыка: «І Ленін такой маладой».
Праўда, іспанцы потым сабраліся і закінулі, у тым ліку і дзякуючы нашым
Нават трыбуны прачнуліся і давалі чаду не горай за фанацкі сектар.
Найлепшым у беларусаў былі Павел Ацьман і Віталь Кажанеўскі — 6 галоў, Дзяніс Рутэнка — 5, Максім Бабічаў — 4, Аляксандр Цітоў — 3, Сяргей Шыловіч, Віктар Каваленка — 2, Сяргей Ануфрыенка, Барыс Пухоўскі — 1.
***
На пасляматчавай
«У першай палове гульня крыху не атрымлівалася. Каманда ўпершыню гуляла супраць такога моцнага суперніка. Было бачна, што нашыпакуль не гатовы супрацьстаяць камандзе, што абараняецца 3–3, 6–0. У другім тайме каманда праявіла свой характар. Калі была нічыя, трэба было дабіваць суперніка. Магчыма, мы спалохаліся, што можам абыграць гасцей. Хлопцы змагаліся, праявілі характар. Нам трэба яшчэ працаваць, трэба расці. Усе адпрацавалі, так як трэба.
У нас усё наперадзе, потым будуць гульні, думаю, што мы яшчэ будзем абыгрываць суперніка».***
Іншыя матчы
«Чэхаўскія мядзведзі» — «Ольбарг» (Данія) — 39:29.
Наступны матч «Дынама» правядзе 2 кастрычніка ў Мінску супраць венгерскага «Піка».7 кастрычніка згуляе ў Мінску з «Чэхаўскімі мядзведзямі».
АГ