Сяргей Крывец забіў першы мяч за «Лех» у новым сезоне

Источник материала:  
24.09.2010 23:00 — Новости Спорта
Паўабаронца зборнай Беларусі Сяргей Крывец забіў свой першы мяч за познанскі «Лех» у новым сезоне.

Сяргей Крывец забіў першы мяч за «Лех» у новым сезоне
Сяргей Крывец імчыць да чужых варот, ekstraklasa.net

У пятніцу, у матчы7-га тура польскай экстракласы, «Лех» гуляў у Варшаве з «Легіяй». Сяргей адкрыў лік на 9-й хвіліне, на 38-й хвіліне Міхал Кухарчык лік зраўняў, на 44-й «Легія» засталася ўдзесяцёх: чырвоную картку паказалі Мацею Рыбусу. Але "Легія" не толькі не скарылася, але і здолела перамагчы.

На 88-й хвіліне вызначыўся Бруна Мезэнга - 2:1.

Найлепшы гулец чэмпіянату Беларусі — 2009 Сяргей Крывец перайшоў у «Лех» з БАТЭ у снежні 2009 г. Вясной 2009 года (узімку чэмпіянат нашых заходніх суседзяў бярэ паўзу) забіў за «Лех» 3 мячы і стаў чэмпіёнам Польшчы.

У гэтым сезоне ў чэмпіянаце правёў шэсць матчаў — і вось ён першы гол! Праўда, каманда прайграла і засталася на 9-м месцы ў турнірнай табліцы.

***

У чацвер, 30 верасня, у 2-м туры групавога турніру Лігі Еўропы "Лех" згуляе ў Познані з «Зальцбургам». Нагадаем, што ў першым туры ў Турыне клуб згуляў унічыю з «Ювентусам» — 3:3.

А 3 кастрычніка ў матчы 8-га тура польскай экстракласы «Лех» паедзе ў госці да ГКС Бельхатуў.

Падзяліцца навіной: 
АГ

←За неприличное поведение полузащитник ФК "Нафтан" Филипп Рудик оштрафован на 350 тыс. рублей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика