У сераду супернікі БАТЭ па групавым турніры Лігі Еўропы правялі свае гульні.
AZ (Алкмаар) гуляў у 3-м раўндзе Кубка Галандыі з гасцях супраць каманды 2-га дывізіёна «Дэн Босх» і перамог 2:3. Два мячы на рахунку Жонатаса (32, 52) і адзін мяч забіў Гудмундсан.
У суботу AZ у матчы чэмпіяната Галандыі (гэта будзе 7-ы тур) згуляе з «Утрэхтам». Зараз клуб з Алкмаара займае 14-ты радок (усяго 18 камандаў), маючы на рахунку 6 пунктаў (адна перамога, тры нічыі, дзве паразы, розніца мячоў 6–8).
Нагадаем, што з AZ БАТЭ згуляе 30 верасня ў Мінску,
Кіеўскае «Дынама» у матчы 1/16 фіналу Кубка Украіны ледзь-ледзь выйграла ў гасцях у «Крымцяпліцы» (клуб першай лігі) — 1:0. На самай апошняй хвіліне сустрэчы мяч забіў Юсуф.
Ціраспальскі «Шэрыф» у матчы чэмпіянату Малдовы пацярпеў першую паразу. 22 верасня прыднястроўская дружына прайграла ў гасцях кішынёўскай «Акадэміі» — 0:1.
У чэмпіянаце Малдовы (у вышэйшай лізе там гуляе 14 камандаў) «Шэрыф» пасля 8 тураў займае 7-ы радок (чатыры перамогі, тры нічыі, адна параза, 10–2, 15). Праўда, каманда згуляла на паядынак меней, чым супернікі. Ад лідэра чэмпіянату — «Іскры-Сталь» (Рыбніца) клуб, які ўзначальвае беларускі спецыяліст Андрэй Сасніцкі адстае на 6 балаў.
26 верасня дома «Шэрыф» згуляе з камандай «Святы Георгій» (Суручэны).
БАТЭ, нагадаем, учора ў прапушчаным матчы 20-га тура чэмпіянату Беларусі прайграла дома мінскаму «Дынама» - 1:3.