Кубак Дэвіса. Вызначыўся першы супернік у 2-й групе ЕАЗ

Источник материала:  
23.09.2010 10:37 — Новости Спорта
У сераду ў Брусэлі прайшло лёсаванне Кубка Дэвіса-2011. Першым супернікам зборнай Беларусі ў Еўра-Афрыканскай групе ІІ стала зборная Балгарыі.

Сустрэча пройдзе ў Беларусі з 4 па 6 сакавіка 2011 года.

Нагадаем, што ў матчы 2-га раўнда плей-оф1-й групы Еўра-Афрыканскай зоны беларусы прайгралі зборнай Славакіі з лікам 1:4. Матч праходзіў у Мінску 17–19 верасня.

Апошні раз у 2-й групе Еўра-Афрыканскай зоны беларускія тэнісісты выступалі ў 1998 г.

У 1999–2003 гадах яны гулялі ў першай групе ЕАЗ, у 2004–2007 гадах — у Сусветнай групе, у 2008–2010-х — ізноў у першай групе ЕАЗ.

Падзяліцца навіной: 
АГ

←Вызначыліся шэсць удзельнікаў 1/4 фіналу Кубка Беларусі па футболе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика