На хакеіста Грабоўскага падалі ў суд

Источник материала:  
21.09.2010 19:57 — Новости Спорта
Жыхар Брытанскай Калюмбіі падаў у суд на гульца хакейнай каманды Toronto Maple Leafs і зборнай Беларусі Міхаіла Грабоўскага. Дылан Рычардсан абвінавачвае спартоўца у нападзе на яго ў Ванкувэры ў часе Алімпійскіх гульняў.

Тады Грабоўскага затрымала паліцыя, але абвінавачваньні яму не былі выстаўленыя. Канстэбль Лінсэй Хоўтан кажа, што дзесяткі п’яных людзей былі ўцягнутыя ў вулічную бойку, таму немагчыма было каму-небудзь асабіста вынесьці абвінаваўчы прысуд.

Рычардсан сьцьвярджае, што атрымаў сур’ёзныя траўмы, і патрабуе кампэнсацыю за выдаткі на лекаваньне. Тады ж у Грабоўскага было пашкоджанае запясьце і ён ён не гуляў за беларускую каманду. Трэнэр Maple Leafs Браян Бёрк назваў меркаваную сварку «нязначнай».

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

←Белорусская толкательница ядра Надежда Остапчук номинирована на звание лучшей легкоатлетки года в Европе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика