Глеб згуляў першы матч за "Бірмінгем"

Источник материала:  
19.09.2010 00:30 — Новости Спорта
Паўабаронца зборнай Беларусі Аляксандр Глеб згуляў першы матч за свой новы клуб — "Бірмінгем Сіці".

"Бірмінгем" прайграў у суботу, 18 верасня, у чарговым туры англійскай прэм’ер-лігі, на выездзе "Вэст Бромвічу" з лікам 1:3, хоць і першым забіў гол (на 15-й хвіліне вызначыўся Джэром).

А.Глеб правёў на полі 83 хвіліны, пасля чаго быў заменены на Жана Басіжура. Праўда, лік да гэтай замены ўжо быў 3:1.

Нагадаем, што "Бірмінгему" А.Глеб быў аддадзены ў арэнду "Барселонай" пры канцы жніўня. Аднак у мінулым туры супраць "Ліверпуля" беларус не згуляў праз траўму, атрыманую ў матчы супраць зборнай Румыніі.

У наступным туры "Бірмінгем", які займае пасля 5-ці тураў 11-ты радок (1 перамога, 3 нічыі, 1 параза, розніца мячоў 7–8; 6 набраных балаў), згуляе на сваім полі з "Уіганам", што ідзе на 18-м месцы.

Матч пройдзе 25 верасня.

←Глеб згуляў першы матч за «Бірмінгем»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика