Мінскае «Дынама» атрымала чацвертую запар перамогу ў КХЛ
«Дынама» выступала ў наступным складзе: Мезін; Падградскі — Мойжыш, М.Спірыдонаў — Штумпел (к) — Глазачоў; Петрашак — Д.Корабаў, Кулакоў — Плат — Неміроўскі; Антонаў — Касцючонак, Дзямагін — А.Стась — Мялешка; Міхалёў — С.Варламаў — Д.Качаткоў.
Шайбы: 0:1 — М.Спірыдонаў (Падградскі, 0.39). 0:2 — Дзямагін (6.50), 1:2 — Шырокаў (Лінг, 27.54). 1:3 — Плат (Мойжыш, Неміроўскі, 28.53), 1:4 — Кулакоў (40.40), 2:4 — Ігнатушкін (Осіпаў, 51.18).
«Дынама» атрымала чацвертую запар перамогу ў КХЛ пасля паразы ў стартавым матчы ад «Тарпеда» (1:3). Прычым тры перамогі былі здабытыя ў выязным турнэ ў Сібір: «Металург» (Навакузнецк), 5:2, «Сібір» (4:2), «Амур» (4:2). Такім чынам на выездзе падапечныя Марэка Сікоры паказалі 100% вынік.
«Дынама» засталося лідэрам Заходняй канферэнцыі (і ўсёй лігі). У клуба на рахунку 12 пунктаў (чатыры перамогі, адна параза; розніца шайбаў 17-9).
Цяпер беларускі клуб тры матчы правядзе ў Мінску:21 верасня (аўторак) — супраць уладальніка Кубка Гагарына казанскага «Ак Барса», 23 верасня (чацвер) сустрэнецца з «Нафтахімікам», а 25 верасня (субота) згуляе з «Аўтамабілістам» — былым клубам сённяшняга трэнера «Дынама» Марэка Сікоры.
Гульні праходзяць у «Мінск-Арэне». У будні пачатак а 19-й, у выходныя - а 17-й.
***
Бамбардзіры «Дынама» па сістэме «гол+пас»:
Неміроўскі — 6 (0+6), Плат — 5 (4+1), Спірыдонаў — 5 (2+3), Кулакоў — 4 (3+1), Дзямагін — 3 (3+0), Падградскі — 3 (0+3), Глазачоў, Мялешка — 2 (1+1), Стась — 2 (0+2), Варламаў — 2 (0+2), Штумпел — 2 (1+1), Міхалёў, Петрашак — па 1 (1+0), Антонаў, Мойжыш — 1 (0+1).
АГ