Сёння стартуе групавы турнір Лігі чэмпіёнаў
Традыцыйна 32 каманды разбітыя на восем групаў, г.зн. па чатыры дружыны ў кожнай. Ад сёння-заўтра па пачатак снежня каманды згуляюць міжсобку ў два колы (шэсць тураў), вызнаўшы 16 удзельнікаў
Група А: Інтэр, Вердэр, Тотэнхэм, Твентэ.
Група В: Ліён, Бенфіка, Шальке, Хапаэль.
Група С: Манчэстар Юнайтэд, Валенсія, Рэйнджэрс, Бурсаспор.
Група D: Барселона, Панатынаікас, Капенгаген, Рубін.
Група Е: Баварыя, Рома, Базэль, ЧФР Клуж.
Група F: Чэлсі, Марсэль, Спартак, Жыліна.
Група G: Мілан, Рэал, Аякс, Асэр,
Група H: Арсенал, Шахцёр, Брага, Партызан.
Нагадаем, што барысаўскі БАТЭ выбыў з Лігі чэмпіёнаў у
***
Сёння гуляюць:пераможца Лігі чэмпіёнаў 2009/2010 міланскі «Інтэр» у гасцях з чэмпіёнам Галандыі «Твентэ», «Вердэр» — «Тотэнхэм»;
«Ліён» — «Шальке», «Бенфіка» — «Хапаэль»;
«Манчэстар Юнайтэд» — «Глазга Рэйнджэрс», «Бурсаспор» — «Валенсія»;
«Барселона» — «Панацінаікас», «Капенгаген» — «Рубін».
Матчы Лігі чэмпіёнаў паказвае БТ і
у 00:20 — агляд матчаў дня, у 01:30 будзе паказаны матч «Вердэр» — «Тотэнхэм».
Астатнія восем матчаў першага туру пройдуць у сераду, а ў чацвер стартуе групавы турнір Лігі Еўропы, у якім бярэ ўдзел БАТЭ.
АГ