Хакейнае «Дынама» атрымала другую перамогу запар
Аўтар пераможнай шайбы Джэф Плат, фота Івана Уральскага, goals.by |
Склад «Дынама»: Мезін, Падградскі — Мойжыш, М.Спірыдонаў — Штумпел (капітан) — Глазачаў; Петрашак — Д.Корабаў, Кулакоў — Плат — Неміроўскі; Антонаў — Касцючонак, Дзямагін — А.Стась — Мялешка; Міхалёў — С.Варламаў — Д.Качаткоў.
Лік па перыядах: 1:0, 1:2, 0:3.
Шайбы: 1:0 — Улкер (Р. Папоў, 6:51); — 1:1 (Мялешка, Падградскі, 22:01), 1:2 Глазачаў (М. Спірыдонаў, Штумпел, 23:17), 2:2 — Хасаншын (Дудараў, 37:19), 2:3 — Плат (Д.Корабаў, 45.27). 2:4 — Дзямагін (46:12), 2:5 Дзямагін (А. Стась, 59:54).
Мінчукі першымі прапусцілі, зраўнялі лік, выйшлі наперад, потым зноў прапусцілі — 2:2. Ну, а потым лёс гульні вырашылі шайбы Джэфа Плата і Сяргея Дзямагіна. А на апошняй хвіліне сустрэчы Дзямагін аформіў дубль.
Нагадаем, што ў суботу, 11 верасня, «Дынама» ў Мінску перайграла яраслаўскі «Лакаматыў» з лікам 3:0, а ў самым першым матчы ў сёлетнім сезоне Кантынентальнай хакейнай лігі саступіла на
У сераду, 15 верасня, «Дынама» згуляе ў гасцях супраць клуба «Сібір», а 17 верасня — у Хабараўску — з «Амурам».
Затым беларускі клуб правядзе тры матчы ў Мінску:З мінулагоднім уладальнікам Кубка Гагарына «Ак Барсам» (21 верасня, 19:00), з «Нафтахімікам» — 23 верасня (19:00), «Аўтамабілістам» — 25 верасня (субота, 17:00).
Матчы праходзяць у
АГ