Абсвісталі? Ну то глядзіце!
Футбаліст наваполацкай каманды Філіп Рудзік, пакідаючы поле пасля замены адрэагаваў на свіст барысаўчан у яго адрас зняўшы трусы (майткі) і прадэманстраваўшы ім свой голы зад. Гэтая падзея аказалася
Філіп Рудзік. Фота football.by. |
Інцыдэнт, што адбыўся на барысаўскім гарадскім стадыёне, зусім не такі жартоўны, як магло б падацца на першы погляд. Дзеянні Рудзіка могуць быць расцэненыя як абраза БАТЭ і яе заўзятараў.
Барысаўскі клуб, тым не менш, не плануе падаваць скаргу на Рудзіка.
«Я не бачыў гэтага інцыдэнту сам. Чуў аб ім ад сведкаў. Не думаю, што будзе афіцыйная рэакцыя нашага клуба. Нам гэта не патрэбна», — пракаментаваў інцыдэнт у размове з «НН»
У наваполацкай дружыне інцыдэнт увогуле не каментуюць. Трэнер «Нафтана» Ігар Кавалевіч у размове з карэспандэнтам партала goals.by адзначыў толькі, што Філіп Рудзік «не мог такога зрабіць».
З БАТЭ і яе заўзятарамі у Філіпа Рудзіка, ураджэнца Пецярбурга, адносіны не склаліся даўно. Вясной 2009 году ён у гутарцы з карэспандэнтам «Прэсбола» заявіў, што на баку БАТЭ выступаюць суддзі. За што атрымаў папярэджанне дысцыплінарнага камітэта БФФ і нават выбачыўся перад барысаўчанамі. Аднак тыя не прабачылі і пачалі на кожнай гульні абсвістваць футбаліста.
Гульня, між іншым, скончылася перамогай БАТЭ — 1:0.
АП