Лядовая “палацаманія” набірае абароты
14.08.2010
—
Новости Спорта
![Лядовая “палацаманія” набірае абароты](http://www.21.by/pub/news/2010/08/1281782943188626.jpg)
На гэты момант у Беларусі ўжо пабудаваныя 23 лядовыя палацы. Прычым, узводзяцца хакейныя арэны ня толькі ў абласных цэнтрах і буйных гарадах, але і ў маланаселеных раённых цэнтрах. Прыкладам, ня так даўно пачалі закладаць пляцоўку пад будаўніцтва стратэгічнага аб’екта на радзіме Аляксандра Лукашэнкі, у 15-тысячным Шклове. Праўда, і зьмяшчальнасьць палацу будзе адпаведная — усяго 280 месцаў.
Яшчэ 28 лядовых палацаў будзе збудавана да 2014 году, калі Беларусь прыме хакейны чэмпіянат сьвету. Дарэчы, сёньня Беларусь стала 35-й краінай у сьвеце, дзе культывуецца жаночы хакей. Спадар Ворсін лічыць, што праз 2-3 гады Беларусь зможа заявіцца на ўдзел у чэмпіянаце сьвету па жаночым хакеі.
Крынiца: Радыё Свабода