«Дынама» трапілася на «Бруге», БАТЭ — на «Марыціму», «Дняпро» — на «Вільярэал»
Першым з кошыкаў было выцягнутае мінскае «Дынама». Фартуна была на баку мінчан.
У супернікі камандзе Уладзіміра Гольмака трапіўся бельгійскі «Бруге».Гэтая каманда трынаццаць разоў выйгравала першынства Бельгіі. Апошні раз — у 2005.
З бельгійскімі каманды нашы клубы сустракаліся тройчы. Мінскае «Дынама» яшчэ са савецкім часам саступіла «Мехелену». Два гады назад гады адужыў па суме двух матчаў «Андэрлехт», а летась «Нафтан» за кошт голу на чужой пляцоўцы прайграў «Генту».
Першы матч адбудзецца ў Бельгіі. Колеры «Бруге» — сіне-чорныя.
***
Затое БАТЭ не пашанцавала зусім. У супернікі камандзе маглі трапіцца нямоглыя валійцы і фіны, а трапіўся партугальскі «Марыціму».Каманда з выспы Мадэйра летась заняла пятае месца ў чэмпіянаце Партугаліі. А аднойчы, у далёкім 1926 годзе, была чэмпіёнам краіны.
Першую гульню барысаўцы правядуць дома. Летась у групавым этапе Лігі Еўропы БАТЭ супернічала з лісабонскай «Бенфікай». Абодва матчы беларусы прайгралі.
Дарэчы, у свой час за «Марыціму» гуляў вядомы нападаючы Дані.
***
Але найбольш грозны супернік дастаўся магілёўскаму «Дняпру». У госці да магіляўчан прыедзе іспанскі «Вільярэал».Тры гады назад грозны «Вільярэал» экзаменаваў барысаўскі БАТЭ. Дома іспанцы выйгралі з лікам 4:1, а ў гасцях перамаглі 2:0.
Зрэшты, «жоўтая падводная лодка» да «Дняпра» яшчэ можа не прыехаць. А яе месца заняць іспанская «Мальёрка». Пытанне вырашыцца бліжэйшым часам.
«Дняпро» першую гульню правядзе ў гасцях.
Матчы плэй-оф адбудуцца 19 і 26 жніўня.Зміцер Панкавец