Галоўны трэнер БАТЭ: Мы
05.08.2010 09:47
—
Новости Спорта
«Мы адчуваем вялікае расчараванне», — заявіў галоўны трэнер барысаўскага БАТЭ Віктар Ганчарэнка пасля завяршэння матчу ў адказ 3-га кваліфікацыйнага раунда Лігі чэмпіёнаў супраць «Капенгагена».
Сустрэча прайшла 4 жніўня ў сталіцы Даніі і завяршылася перамогай гаспадароў з лікам 3:2 (першая сустрэча — 0:0).
«Думаю, гульня спадабалася ўсім, хто на ёй прысутнічаў, — сказаў Ганчарэнка. — Мы разыгралі своеасаблівы футбольны трылер, дзе спачатку мы прапусцілі два хуткія галы, а потым змаглі адыграцца. На другі тайм выходзілі з надзеяй, што мы здолеем прайсці ў наступны раунд. На жаль, не атрымалася».
Паводле слоў Ганчарэнкі, БАТЭ меў пэўныя праблемы ў цэнтры абароны, у сувязі з чым не хапала хуткага пераходу ад абароны да атакі.
«У цэлым, калі прыбраць адмоўныя эмоцыі, мы правялі добры матч», — заўважыў галоўны трэнер барысаўскага клуба. Гульцам пасля завяршэння матчу Ганчарэнка, паводле яго слоў, пакуль нічога не сказаў.
Падзяліцца навіной:
БелаПАН
БелаПАН