Да таварыскага матчу з Літвой будуць рыхтавацца 20 беларускіх футбалістаў

Источник материала:  
03.08.2010 09:38 — Новости Спорта
Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе Бернд Штанге назваў імёны гульцоў, выкліканых для ўдзелу ў таварыскім матчы супраць зборнай Літвы 11 жніўня ў Каўнасе.

Паводле звестак прэс-службы Беларускай федэрацыі футбола, у спіс увайшлі:

варатары (3) — Юрый Жаўноў («Зеніт», Санкт-Пецярбург), Антон Амельчанка («Растоў»), Сяргей Вярэмка (БАТЭ, Барысаў);

абаронцы (7): Ігар Шытаў, Сяргей Сасноўскі, Аляксандр Юрэвіч, Максім Бардачоў (усе — БАТЭ), Дзмітрый Молаш («Сібір», Новасібірск), Сяргей Амельянчук («Церак», Грозны), Аляксандр Мартыновіч («Краснадар»);

паўабаронцы (7): Ян Цігараў («Металург», Запарожжа), Аляксандр Кульчы («Растоў»), Аляксандр Глеб («Барселона», Іспанія), Антон Пуціла, Сяргей Кісляк (абодва — «Дынама», Мінск), Вячаслаў Глеб («Шэньчжэнь Рубі», Кітай), Сяргей Крывец («Лех», Польшча);

форварды (3): Віталь Кутузаў («Бары», Італія), Віталь Радзівонаў (БАТЭ), Сяргей Карніленка («Томь», Томск).

Падзяліцца навіной: 
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН

←Ольга Говорцова проиграла в первом круге теннисного турнира в Сан-Диего

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика