Вікторыя Азаранка выйшла ў другі круг тэніснага турніру ў Стэнфардзе
28.07.2010
—
Новости Спорта

Вольга Гаварцова (43) у стартавым матчы перамагла расіянку Алу Кудраўцаву (84) — 6:1, 6:1 і будзе сапернічаць з яе суайчынніцай Марыяй Шарапавай (15), якая "пасеяна" пад пятым нумарам.
У першым крузе парнага разраду (1/8 фіналу) "пасеяныя" пад чацвёртым нумарам Гаварцова (36) і Кудраўцава (28) выйгралі ў Шэнай Перы (ЗША, 151) і Шанель Схіперс (ПАР, 102) — 2:6, 6:4, 10:5 (тай-брэйк).
Вікторыя Азаранка (100) і расіянка Марыя Кірыленка (16) былі мацнейшымі за славачку Даніэлу Хантухову (43) і бельгійку Яніну Вікмаер (135) — 6:1, 7:5.
У першым крузе (1/8 фіналу) парнага разраду на турніры ў Стамбуле (Турцыя) з прызавым фондам 220 тыс. долараў Анастасія Якімава (120) і Яюк Басукі з Інданезіі (154) саступілі "пасеяным" пад першым нумарам расіянцы Марыі Кандрацьевай (61) і чэшцы Уладзіміры Угліравай (53) — 2:6, 2:6.
Таццяна Пучак (59) і Аляксандра Панова (Расія, 220) перамаглі Кацярыну Дзегалевіч (71) і Ганну Тацішвілі (Грузія, 117) — 6:3, 6:2.
У першым кваліфікацыйным раундзе адзіночнага разраду Дзегалевіч (207) прайграла Сесіль Каратанчавай з Казахстана (137) — 6:0, 1:6, 3:6, а Пучак (329) — харватцы Ясміне Цінджыч (653) — 4:6, 6:0, 6:7 (2:7).
Крынiца: БелаПАН