БАТЭ выйшаў у трэці раўнд Лігі чэмпіёнаў

Источник материала:  
22.07.2010 00:11 — Новости Спорта
21 ліпеня ў ісландскім Хабнарф’ёрдзюры на стадыёне «Каплакрыкі» БАТЭ выйграў у матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў у аднайменнага клуба з лікам 1:0 (Віталь Радзівонаў, 15) і выйшаў у наступны этап.

Нагадаем, што ў першым матчы тыдзень таму у Барысаве БАТЭ выйграў з лікам 5:1.

У 3-м раўндзе БАТЭ згуляе з чэмпіёнам Даніі ФК «Капенгаген». Першы матч пройдзе 27 ці 28 ліпеня ў Барысаве.

Матч у адказ – праз тыдзень.

***

У чацвер, 22 ліпеня, пройдуць матчы ў адказ 2-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы. У Таліне мінскае «Дынама» згуляе з «Калевам» (Сілумяэ). У перым матчы мінчукі перамаглі 5:1. Пераможца ў наступным раўндзе згуляе з «Макабі» з Хайфы.

У Барысаве жодзінскае «Тарпеда» згуляе з ОФК (Бялград, Сербія). Першы матч – 2:2. У наступным раўндзе пераможца згуляе з турэцкім «Галатасараем».

У Магілёве «Дняпро» гуляе з нарвежскім «Стабекам» (Бекестуа). Першы матч – 2:2. Пераможца пары ў наступным раўндзе згуляе, відаць, з чэшскім «Банікам»

Падзяліцца навіной: 
nn.by

←ПОРАДУЕМСЯ НАСТОЯЩЕМУ И НЕ ЗАБУДЕМ О БЫЛОМ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика