Васьміног ні разу на памыліўся
12.07.2010 10:13
—
Новости Спорта
Працэдура прадказанняў наступная: Паўлю змяшчаюць два акварыума з ежай. На адным намаляваны сцяг Германіі, на іншым — суперніка. З якога васьміног вырашае паесці, той і перамагае.
Ва ўсіх сямі паядынках Паўль даў трапны адказ. Некаторыя здумаліся, дык можа васьміног умее прадказваць матчы толькі немцаў. Паспрабавалі на фінале мундыяля. Паўль паставіў на іспанцаў і не памыліўся.
У многіх краінах свету спрабавалі знайсці жывёлу, якая б так дакладна адгадвала вынікі матчаў, як васьміног, але дарэмна.
Зрэшты, некаторыя раз’юшаныя фанаты ўжо прапаноўваюць зварыць з Паўля суп.
Зміцер Панкавец