Нас чакае фінал Галандыя — Іспанія

Источник материала:  
08.07.2010 12:24 — Новости Спорта

Нас чакае фінал Галандыя — Іспанія

Перад другім паўфіналам паміж зборнымі Германіі і Іспаніі больш размоваў было пра прагноз васьмінога Паўля, чым пра саму гульню. Гадунец акіянарыуму Аберхаўзена дакладна прадказвае вынікі ўсіх матчаў нямецкай дружыны.

Працэдура прадказанняў наступная: Паўлю змяшчаюць два акварыума з ежай. На адным намаляваны сцяг Германіі, на іншым — суперніка. З якога васьміног вырашае паесці, той і перамагае. Перад матчам з пірынейцамі Паўль прадказаў перамогу іспанцам. І не памыліўся ў чарговы раз.

У немцаў у асноўным складзе не выйшаў іхні лідэр Томас Мюлер, ён дыскваліфікаваны за два папярэджання. Напэўна, гэта таксама зрабіла нейкі адбітак на гульні.

За ўсю гульню немцы стварылі ўсяго адзін някепскі момант, каб размачыць Касільяса. Але Кроос у другім тайме не змог перахітрыць брамніка.

Абарона іспанцаў была жалезабетоннай, прарвацца праз яе было справай амаль нерэальнай. А калі ў першым тайме ў каманды дэль Боске не асабліва ладзілася наперадзе, то ў тайме другім намаганнямі Вільі і кампаніі пайшло значна павесялей.

Гол наспяваў. І на 73‑яй хвіліне ўсё ж адбыўся. Яго аўтарам стаў Пуёль, які галавой замкнуў падачу з вуглавога.

Іспанцы перамаглі заслужана. Цяпер яны ў нядзелю 11 ліпеня сустрэнуцца з Галандыяй (пачатак 21:30). А за дзень да іх у матчы за трэцяе месцы сыдуцца Германія і Уругвай.


Зміцер Панкавец

←Женская сборная Беларуси по волейболу уступила и во втором матче международного турнира "Кубок Ельцина", который в эти дни проходит в Екатеринбурге.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика