«Тарпеда»— «Фюлькір» — 3:0, «Лачы» — «Дняпро» — 1:1
02.07.2010 09:48
—
Новости Спорта
Футбалісты жодзінскага «Тарпеда» паспяхова стартавалі ў кваліфікацыі Лігі Еўропы. 1 ліпеня ў першым матчы першага круга жодзінцы, якія ў сёлетнім чэмпіянаце Беларусі займаюць перадапошняе месца, разграмілі на сваім полі ісландскі «Фюлькір» з лікам 3:0 (Крывабок, 52, Огар, 59, Канцавы, 66).
Сустрэча ў адказ пройдзе 8 ліпеня ў Ісландыі.
У межах гэтага ж турніру магілёўскі «Дняпро» згуляў у гасцях унічыю 1:1 з албанскім «Лачы». Сапернікі зноў сустрэнуцца ў Магілёве 8 ліпеня.
У выпадку поспеху па суме двух матчаў у другім адборачным раундзе »Тарпеда» згуляе з бялградскім АФК, а «Дняпро» — з нарвежскім «Стабекам».
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН