БТ і федэрацыя футбола не дамовіліся на трансляцыю чэмпіянату Беларусі

Источник материала:  
02.07.2010 10:29 — Новости Спорта
Беларуская федэрацыя футбола і Белтэлерадыёкампанія па‑ранейшаму не могуць дамовіцца на трансляцыю матчаў чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе.

Пра гэта паведаміў прэс‑сакратар АБФФ Уладзімір Несцяровіч: «Цяпер ідзе паміж намі дыялог. Перамовы доўгатэрміновыя і вельмі няпростыя. У НДТРК свой погляд, у нас свой. Будзем працягваць абмеркаванне. Пакуль што пішам ім лісты, тэлефануем. Інтарэсы розныя: публічныя, матэрыяльныя… Усялякія!»

Уладзімір Несцяровіч спадзяецца, што праблемы пытанні могуць быць вырашаныя ў найбліжэйшыя дні.

Гэта значыць, што па‑за ўвагай тэлегледачоў застануцца як мінімум 18 тур чэмпіянату, які пройдзе 3‑4 ліпеня. Потым у нацыянальным першынстве будзе перапынак да 24 ліпеня, звязаны з удзелам беларускіх клубаў у кваліфікацыі еўракубкаў і матчаў 1/16 фіналу Кубка краіны.


Паводле Еўрарадыё

←Футбол без телевизора

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика