То коса, то міма

Источник материала:  
29.06.2010 19:57 — Новости Спорта

То коса, то міма

Зборная Японіі развітваецца з мундыялем. Дарогу ў чвэрцьфінал ім перагарадзіў Парагвай.

На стадыі 1/8 фіналу сустрэча паміж камандамі Японіі і Парагвая была ці не самай сумнай. На полі мы бачылі мноства пазіцыйнай і сілавой барацьбы, але зусім мала небяспечных момантаў.

Японцам не давалі магчымасць скарыстаць іх фірмовую зброю — штрафныя ўдары. А Парагваю таксама не атрымлівалася закруціць атакуючую карусель ля варот суперніка.

Так каманды прамаяліся 90 хвілін. У дадатковы час парагвайцы мелі адзін выдатны шанец, але варатар Японіі выратаваў каманду.

Цана памылкі ў такія хвіліны намнога ўзрастала. Здаецца, гэта разумелі і каманды, якія вырашылі аддацца на лёс фартуне — 0:0.

Пераможца вызначаўся ў серыі пасляматчавых адзінаццаціметровых удараў.

Вырашальным аказаўся ўдар Юіці Камана, які бабахнуў у перакладзіну. Больш ніхто з футбалістаў не прамахваўся

— 5:3 на карысць паўднёваамерыканцаў.

Парагвай упершыню ў сваёй гісторыі трапіў у чвэрцьфінал.

Супернік Парагвая вызначыцца сёння ў гульні Іспаніі і Партугаліі, якая пачнецца а 21:30. Трансляцыя па БТ.


ЗП

←Парагвай по пенальти обыграл Японию и вышел в 1/4 финала

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика