БАТЭ згуляў унічыю з аўтсайдэрам чэмпіянату
Шасціразовы чэмпіён Беларусі барысаўскі БАТЭ згуляў у гасцях унічыю з аўтсайдэрам нацыянальнага першынства «Партызанам» – 1:1.
«Партызан», дарэчы, не прайграе ў чатырох апошніх турах, і наогул набраў у іх восем балаў, у папярэднім туры клуб згуляў унічыю з мінскімі дынамаўцамі. Пасля першага круга чэмпіяната ў «Партызана» наогул быў толькі адзін бал.
Мінскае «Дынама» не здолела выкарыстаць асечку лідэра і прайграла ў гасцях «Віцебску» – 1:3.
Іншыя вынікі: «Нёман» – «Тарпеда» Жодзіна – 0:0, «Мінск» – «Белшына» – 3:1, «Дняпро» – «Шахцёр» – 0:2, «Нафтан» – «Дынама» Брэст – 3:1.
Становішча камандаў: БАТЭ – 36, Дынама Мінск, Мінск – 33, Шахцёр – 31, Белшына – 28, Дынама Брэст – 23, Дняпро – 22, Віцебск – 18, Нафтан – 17, Нёман – 12, Тарпеда, Партызан – 10.
Матчы 18-га тура пройдуць 3-4 ліпеня.
nn.by