Беларускія рыбакі — у дзясятцы наймацнейшых у свеце!

Источник материала:  
Беларуская каманда Fіshprofі FFF Sensas з Мінска ўвайшла ў дзясятку наймацнейшых на ХХХ чэмпіянаце свету па лоўлі рыбы летняй паплавочнай вудай сярод клубаў. Пра гэта паведаміў капітан каманды Віталь Кіеня.  

Беларускія рыбакі — у дзясятцы наймацнейшых у свеце!

Масавымі спаборніцтвамі па рыбнай лоўлі адкрылі рыбацкі сезон работнікі, іх сем'і і госці прыгараднага КСУП "Усход" Гомельскага раёна. Кожную вясну ў гаспадарцы зарыбляюць мясцовае возера, а летам некалькі разоў наладжваюць спаборніцтвы па рыбнай лоўлі і свята з папулярызацыяй прадукцыі ўласнай вытворчасці.

— Упершыню ўзяўшы ўдзел у чэмпіянаце такога ўзроўню, мы абыгралі знакамітыя каманды з Іспаніі, Германіі, Венгрыі, Партугаліі і іншых краін і занялі высокае восьмае месца, — сказаў ён.

Удзел Беларусі ў элітным спаборніцтве рыбакоў дазволіў вывесці нацыянальны рыбалоўны спорт на новы, міжнародны ўзровень. У склад беларускай каманды ўвайшлі чэмпіён Беларусі 2009 года Віталь Кіеня, бронзавы прызёр чэмпіянату краіны Валерый Дайнека, самы вопытны беларускі спартсмен Алег Закржэўскі, вядомыя беларускія спартсмены Яўген Сас і Аляксей Бежук, а таксама запрошаны рыбак — Ёнас Яблонскіс. Трэнер каманды — Дзмітрый Рускевіч.

Сёлета чэмпіянат прымала Польшча. З-за ўмоў надвор'я за тыдзень да пачатку спаборніцтваў было зменена месца яго правядзення: замест раней запланаванай рыбалкі высокага ўзроўню на рацэ Варта вядомыя рыбакі свету сабраліся на вяслярным канале возера Мальта ў Познані. У сёлетнім чэмпіянаце ўдзельнічала рэкордная колькасць камандаў з 31 краіны свету.

БЕЛТА.

←ЧМ-2010. Глас народа. Яйца учат кур

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика