Парагвай даў бой чэмпіёнам свету: Парагвай – Італія – 1:1
14.06.2010 23:22
—
Новости Спорта
Зборная Парагвая дала бой дзейным чэмпіёнам свету, згуляўшы 14 чэрвеня ўнічыю – 1:1.
Паўднёваамерыканская зборная адкрыла лік у матчы – на 38-й хвіліне вызначыўся Анталін Алькарас. Зборныя выступаюць у групе F
На 63-й Даніэле дэ Росі лік зраўняў, памыліўся на выхадзе варатар Вільяр.
Не зразумела пакуль, што здарылася з галкіперам італьянцаў Джанлуіджы Буфонам, які быў заменены падчас гульні.
Сёння ў групе E зборная Японіі перамагла Камерун – 1:0, а Галандыя – Данію – 2:0.
Галандыя - 3, Японія - 3, Камерун - 0, Данія - 0.
***
У аўторак, 15 чэрвеня, на чэмпіянаце свету будуць згуляныя тры матчы:
Новая Зеландыя – Славакія (14:30) – яны гуляюць у адной групе разам з італьянцамі і парагвайцамі.
Потым у барацьбу ўступяць зборныя групы G:Партугалія – Кот Д’Івуар (17:00), Бразілія – КНДР (21:30).