У Мінску пройдзе суперфінал хакейнага Кантынентальнага кубка

Источник материала:  
14.06.2010 10:03 — Новости Спорта
У Мінску з 14 па 16 студзеня 2011 года пройдзе суперфінал хакейнага Кантынентальнага кубка сезона 2010/2011. Такое рашэнне было прынята на нарадзе Міжнароднай федэрацыі хакея ў Будапешце.

Акрамя чэмпіёнаў Беларусі — мінскага «Юнацтва» — у фінальным турніры прымуць удзел дзейны ўладальнік кубка аўстрыйскі «Зальцбург» і пераможцы паўфінальных груп D і Е, паведамляе афіцыйны сайт ІІХФ.

Пераможцы групаў D і Е вызначацца ў турнірах, што пройдуць 26-28 лістапада. Група D згуляе ў французскім Руане, дзе апроч гаспадароў, выступяць «Ковентры», ліепайскі «Металург» і пераможца чвэрцьфінальнай групы B.

Група Е згуляе ў лістападзе ў італьянскім Азіяга. Апроч аднайменнага клуба тут будуць гуляць дацкі «Сондэрыйске», кіеўскі «Сокал» і пераможца чвэрцьфінальнай групы C.

У 2007 годзе «Юнацтва» перамагала ў Кантынентальным кубку. Тады ў фінале беларусы ў серыі булітаў абыгралі «Авангард». У студзені 2010 года, што прайшоў у французскім Грэноблі «Юнацтва» заняла 2-е месца.


nn.by

←Вувузелы африканских болельщиков допекли участников ЧМ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика