Беларускія фрыстайлісты Асоль і Цімафей Сліўцы адмовіліся выступаць за нацыянальную зборную. Ужо ў наступным сезоне яны надзенуць форму іншай краіны. Спартсмены адмовіліся падпісваць кантракты падчас атэстацыі.Верагоднымі варыянтамі іх далейшай кар'еры называюць Расію ці Украіну.
На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы Асоль Слівец заняла чацвёртае месца, а яе брат стаў дзевятым.