Паралімпійскі спакой — ад аховы

Источник материала:  

Учора ў Дэпартаменце аховы МУС прайшло ўшанаванне беларускіх паралімпійцаў на Х Гульнях у канадскім Ванкуверы, дзе дзевяць спартсменаў заваявалі 9 узнагародаў: 2 залатыя і 7 бронзавых.

Дэпартамент аховы са свайго боку зрабіў шмат, каб жыццё айчынных прадстаўнікоў інваспорту было не шэрым, а багатым на добрыя ўчынкі. Кожны з паралімпійцаў атрымаў падарунак у выглядзе бясплатнай устаноўкі ахоўна-пажарнай сігналізацыі ў свае кватэры.

З гэтай нагоды начальнік Дэпартамента аховы МУС Сяргей Буйноўскі сказаў, што іх удзел ў дабрачыннай акцыі — гэта не даніна модзе, а жыццёвая неабходнасць. І рэаліі сённяшняга дня паказваюць, што такія акцыі патрэбныя. А ў якасці асабістых узнагародаў, якія можна з гонарам паказваць сябрам і знаёмым, кожны з беларускіх паралімпійцаў атрымаў ганаровы знак Дэпартамента аховы, зацверджаны Указам Прэзідэнта краіны, — "За адзнаку". У завяршэнне гэтай сустрэчы прагучалі цёплыя словы з вуснаў намесніка старшыні спартыўнага камітэта Узброеных Сілаў Уладзіслава Рашчупкіна. Крыху пазней яны былі пацверджаны каштоўнымі падарункамі — DVD-прайгравальнікамі.

Уладзімір ЗДАНОВІЧ.

←U-17. Перед старшими не оробели

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика